Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Майстры спорту

 

Вячаслаў Іосіфавіч Дыдышка нарадзіўся 10 сакавіка 1949 г. у в. Ліпск Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вячаслаў пачаў гуляць у шахматы дома. З пяці братоў будучага майстра, двое – Міхаіл і Уладзімір – былі першаразраднікамі па гульні ў шахматы.

У дванаццаць гадоў Вячаслаў Дыдышка прыняў удзел ў Рэспубліканскіх шахматных спаборніцтвах сярод школьнікаў. Шахматную тэорыю ведаў горш за аднагодкаў, але ўжо і на той час вылучаўся сваім асаблівым стылем.

За гады вучобы ў Рэспубліканскай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце спартыўнага профілю (Мінск) ён хутка прагрэсіраваў. У 16 гадоў Вячаслаў Дыдышка стаў чэмпіёнам БССР сярод дарослых і пасля гэтага яшчэ чатыры гады заваёўваў гэта званне.

Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 г. у вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. З 1975 г. актыўна займаўся лёгкай атлетыкай у Мінску, першым трэнерам быў Б. А. Міхальчук, з 1979 г. — Г. П. Бухарына. Чэмпіён СССР сярод юніёраў (1980) у бегу на 300 м у закрытых памяшканнях. Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР. Двухкратны прызёр СССР, пераможца спаборніцтваў на прызы братоў Знаменскіх.

Барыс Валянцінавіч Ісачэнка нарадзіўся 26 снежня 1958 г. у г. Брэсце. Рана навучыўся чытаць, ужо ў шэсць гадоў запісаўся ў бібліятэку, тады ж пачаў вучыцца гульні ў шахматы. З дзяцінства займаўся футболам, бадмінтонам, плаваннем. У 1972 г. пры спартыўным клубе дывановага камбiната Міхаіл Уладзіміравіч Пузяк арганізаваў секцыю стральбы з лука, у якую запісаўся і Барыс. Праз тры месяцы большасць пачынаючых спартсменаў разбегліся, засталіся толькі тры-чатыры самых упартых, у т. л. і Барыс Ісачэнка.

Віктар Георгіевіч Пірскі нарадзіўся 5 верасня 1948 г. у г. Лунінец Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сям’і чыгуначнікаў. У школе Віктар захапляўся фізкультурай, гуляў у футбол, бегаў на лыжах, нават падабалася падымаць 32-кілаграмовую гіру. У 1967 г. скончыў Свярдлоўскае горнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці «машыніст вугальных і праходніцкіх камбайнаў». У вучылішчы пазнаёміўся са спартыўнай барацьбой, з’явілася мара вучыцца ў фізкультурным інстытуце.

Леанід Аркадзьевіч Тараненка нарадзіўся 13 чэрвеня 1956 года ў г. Маларыце Брэсцкай вобласці.

У дзяцінстве Леанід захапляўся спортам, іграў у хакей, яго вабілі лёгкая атлетыка, барацьба вольная і класічная, самба… У 1972 годзе перацягнуў яго да сябе маларыцкі трэнер Пётр Паўлавіч Сацюк, першаразраднік па штанзе, які арганізаваў секцыю па гэтаму віду спорта ў дзіцяча-спартыўнай школе. Заняткі спадабаліся Леаніду, але нечакана памёр бацька. На руках у маці засталося трое дзяцей, і старэйшаму Леаніду трэба было хутчэй улівацца ў дарослае жыццё.

Аляксандр Дзмітрыевіч Трашчыла нарадзіўся 16 студзеня 1960 года ў вёсцы Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Віктар Георгіевіч Пірскі нарадзіўся 5 верасня 1948 года ў г. Лунінец Брэсцкай вобласці ў сям’і чыгуначнікаў.